Общество
Радыё Свабода

Берасьцейcкая галадоўніца гатовая адмовіцца ад мэдычнай дапамогі

Чатырнаццаты дзень у Берасьці галадаюць уладальнікі й кіроўцы маршрутных таксі.

Адна з галадоўніц, берасьцейская прадпрымальніца Любоў Разановіч ужо некалькі разоў траціла прытомнасьць. "У мяне адымаліся ногі і гублялася мова", — адзначыла прадпрымальніца. — "Гэта можа паўтарыцца ў любы момант, бо я і цяпер сябе кепска адчуваю, аднак я не зьбіраюся выклікаць хуткую дапамогу, бо лічу, што мы нічога дзяржаве не павінны". Спадарыня Разановіч — інвалід 2-й групы. Яна кажа, што нават, калі яе сілай прывязуць у шпіталь, яна адмовіцца ад усіх працэдураў.

У галадоўцы, якая пачалася 5 ліпеня, удзельнічаюць 13 чалавек — яны пратэстуюць супраць спагнаньня рэспубліканскага збору за выкарыстаньне транспартных сродкаў у прадпрымальніцкай дзейнасьці з уладальнікаў аўтамабіляў, увезеных у Беларусь да 2004 году.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)