Политика

«Белавія», «Беларуснафта» і «Гродна Азот». Стаў вядомы поўны спіс фізічных асоб і кампаній, якія трапяць у пяты пакет санкцый ЕС

У сьпіс увайшлі прадпрыемствы зь Беларусі, Сырыі і Турэччыны, а таксама беларускія памежнікі, судзьдзі і прапагандысты. Паводле крыніца Радыё Свабода ў Брусэлі, сьпіс з 17 чыноўнікаў і 11 арганізацый ухваляць 1 сьнежня.

Санкцыі пачнуць дзейнічаць з дня падпісаньня і публікацыі.

Эўрапейская Рада ўнесла зьмены ў крытэры прызначэньня санкцый, каб «дазволіць прымяненьне мэтавых абмежавальных захадаў у дачыненьні фізычных і юрыдычных асобаў, аб’ектаў або органаў, якія арганізуюць або спрыяюць дзейнасьці рэжыму Лукашэнкі ў садзейнічаньні незаконнаму перасячэньню зьнешніх межаў дзяржавы-члена або кантрабандзе забароненых або небясьпечных грузаў на тэрыторыю дзяржавы-сябра».

Асобы, якія трапяць пад санкцыі:

Ігар Кручкоў, начальнік асобнай службы актыўных мерапрыемстваў спэцназу Дзяржаўнага памежнага камітэту;

Анатоль Лапо, генэрал-лейтэнант, кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь;

Канстанцін Моластаў, начальнік Горадзенскай памежнай групы;

Павал Харчанка, начальнік Полацкай памежнай групы;

Ігар Гутнік, начальнік Берасьцейскай групы аховы;

Аляксандар Давідзюк, кіраўнік Лідзкага памежнага атраду;

Максім Бутранец, кіраўнік Смаргоньскага памежнага атраду;

Анатоль Глаз, прэс-сакратар МЗС Беларусі;

Сяргей Епіхаў, судзьдзя Менскага раённага суду;

Ігар Любавіцкі, судзьдзя Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь;

Сяргей Гіргель, старшы пракурор Генэральнай пракуратуры;

Валянціна Кулік, судзьдзя Вярхоўнага суду;

Андрэй Пракапук, выканаўчы дырэктар у фінансавых расьсьледаваньнях Дзяржкантролю;

Ігар Маршалаў, дырэктар Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Дзяржкантролю;

Ганна Сакалоўская, судзьдзя Калегіі Вярхоўнага суду ў грамадзянскіх справах;

Марат Маркаў, кіраўнік тэлеканала АНТ;

Дзьмітры Карсюк, судзьдзя Цэнтральнага раённага суду Беларусі.

Кампаніі і арганізацыі, якія апынуцца пад санкцыямі:

авіякампанія «Белавія»;

турыстычная фірма «Цэнтаркурорт»;

турыстычнае агенцтва «Оскартур»;

гатэль «Мінск»;

гатэль «Плянэта»;

Асобная служба актыўных мерапрыемстваў (АСАМ);

авіякампанія Cham Wings Airlines (Сырыя);

пашпартна-візавы цэнтар VIP Grub (Турэччына);

«Гродна Азот»;

«Беларусьнафта»;

«Гродна Хімвалакно»;

«Белшына».

Гэта будзе пяты пакет санкцый супраць тых, хто падтрымлівае рэжым Лукашэнкі. Яны пакараныя за тое, што дапамагалі антыдэмакратычнай палітыцы сваімі дзеяньнямі або фінансава.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(47)