Политика

Беларуская асацыяцыя журналістаў падрыхтавала спіс журналістаў, якія пацярпелі, былі затрыманыя альбо прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці з 14 да 27 сакавіка (інфармацыя абноўленая ў 13.50)

1. Александровіч Вадзім ("Белорусы и рынок", Мінск). Асуджаны на 10 сутак арышту 22 сакавіка.

2. Банцар Ігар ("Glos znad Niemna na uchodzstwie", Гродна). Асуджаны на 10 сутак арышту 21 сакавіка.

3. Ваніна Тацяна (сябра БАЖ). 27 сакавіка мае быць суд. Затрыманая ўначы з 23 на 24 на Кастрычніцкай плошчы.

4. Васількоў Віталь ("Нямецкая хваля", Магілёў). Арыштаваны на 7 сутак 23 сакавіка.

5. Гердзій Мікалай ("Вольны горад, Крычаў). Быў асуджаны на 2 сутак 18 сакавіка. (Адбыў пакаранне, выйшаў на волю).

6. Дземчанка Вольга (Газета "Однако", Мінск). Штраф у памеры 20 базавых велічыняў 21 сакавіка.

7. Дынько Андрэй ("Наша ніва", Мінск). Асуджаны на 10 сутак арышту 22 сакавіка.

8. Казначэеў Вадзім (вольны журналіст). 27 сакавіка мае быць суд. Затрыманы ў ноч з 23 на 24 на Кастрычніцкай плошчы.

9. Лаўроўская Ірына ("Брестсткий курьер"). Аштрафаваная на 2 базавыя велічыні 23 сакавіка.

10. Лукашэвіч Алена (вольны журналіст). 23 сакавіка аштрафаваная судом на 2 базавыя велічыні.

11. Лява Арцём (штатны супрацоўнік "Нашай нівы", фотарэдактар). Арыштаваны на 15 сутак 24 сакавіка.

12. Мажэйка Павел (прэсавы сакратар А. Мілінкевіча). Затрыманы 25 сакавіка ў Мінску. У той жа дзень адпушчаны. 

13. Няроўны Сяргей ("Вольны горад", Крычаў). Быў асуджаны на 3 сутак 18 сакавіка. (Адбыў пакаранне, выйшаў на волю).

14. Пачобут Андрэй ("Magazyn polski na uchodzstwie", Гродна). Быў асуджаны на 10 сутак арышту 14 сакавіка. Выйшаў на волю 24 сакавіка. У той жа дзень была спроба паўторнага затрымання.

15. Пісальнік Анджэй ("Glos znad Niemna na uchodzstwie", Гродна). Асуджаны на 12 сутак арышту 21 сакавіка. Затрыманне адбылося ў дзень выхаду журналіста на волю пасля адбывання 5-і сутак папярэдняга адміністратыўнага арышту (суд быў 15 сакавіка).

16. Радс Аляксей (Інтэрнэт-рэсурс forum.grodno.net, Гродна). Асуджаны на 10 сутак арышту 21 сакавіка.

17. Роман Іван (Пазаштатны кар-т "Салідарнасці", Гродна). Асуджаны на 13 сутак арышту 23 сакавіка "за хуліганства". 20-га сакавіка быў аштрафаваны на 2 базавыя велічыні судом у Лідзе.

18. Салаш Сяргей (журналіст барысаўскай газеты "Offside", актывіст штабу А. Мілінкевіча). Асуджаны на 13 сутак арышту 23 сакавіка.

19. Салей Аляксей (інтэрнэт-сайт “Пагоня”, Гродна). Асуджаны на 6 сутак арышту 27 сакавіка.

20. Снітко Таццяна (пазаштатны карэспандэнт "Нашай нівы", карэспандэнт расійскага праваабарончага інфармацыйнага агенцтва "ПРИМА-News"). Затрыманая ўначы з 23 на 24 на Кастрычніцкай плошчы.

21. Тарас Антон (вольны журналіст). 23 сакавіка арыштаваны на 11 сутак. 

22. Шантаровіч Андрэй ("Местная газета", Ваўкавыск). Быў асуджаны на 3 сутак 18 сакавіка. (Адбыў пакаранне, выйшаў на волю).

23. Шчукін Валеры ("Народная воля", Віцебск). Затрыманы ўвечары 24 сакавіка. 27 сакавіка адпусцілі на волю да суда (суд – 31 сакавіка). За дзень да гэтага, 23 сакавіка, выйшаў на волю пасля 7 сутак арышту. 

24. Шэін Аляксей (прэс-група А. Мілінкевіча, Мінск). Асуджаны на 5 сутак арышту 20 сакавіка.

25. Чавусаў Юры (журналіст інтэрнэт-парталу Асамблеі няўрадавых арганізацый, аўтар часопісаў "Палітычная сфера", "ARCHE"). Асуджаны на 10 сутак арышту 21 сакавіка.

26. Чарняўка Ірына (інтэрнэт-рэсурс www.euramost.org, Гродна). Была затрыманая міліцыяй увечары 24 сакавіка па дарозе на вакзал. Адпушчаная ў той жа дзень. 

27. Ярашук Віктар ("Мясцовы час", Пінск). Асуджаны на 6 сутак 23 сакавіка. Гэта - паўторнае пакаранне: 15 сакавіка таксама быў арыштаваны на 5 сутак (выйшаў на волю 20 сакавіка).

Замежныя журналісты:

28. Гіоргабіані Ніно (прозвішча ўдакладняецца) (Грамадскае тэлебачанне Грузіі). Затрыманая 24 сакавіка каля суда Маскоўскага раёна г. Мінска. Паводле папярэдніх звестак, знаходзіцца на Акрэсціна.

29. Гурневіч Дзмітрый (Пазаштатны карэспандэнт Радыё "Polonia", Польшча). Асуджаны на 10 сутак 21-га сакавіка.

30. Каллісан Алан (“Wall street journal”, ЗША). Пацярпеў пад час акцыі 25 сакавіка ў Мінску.

31. Лагідзэ Георг (прозвішча ўдакладняецца) (Грамадскае тэлебачанне Грузіі). Затрыманы 24 сакавіка каля суда Маскоўскага раёна г. Мінска. Паводле папярэдніх звестак, знаходзіцца на Акрэсціна. 

32. Левуа Фрэдэрык (па звестках ПЦ “Вясна” – Фрэдэры Дэлюа) канадскі журналіст, працаваў без акрэдытацыі). Асуджаны на 15 сутак арышту 24 сакавіка.

33. Любка Андрэй ("Карпацкі голас", Украіна). Асуджаны на 15 сутак 22 сакавіка.

34. Мілё Ларэн (журналістка французскай газеты “Ліберасьён”). Была затрыманая на Кастрычніцкай плошчы ўвечары 24 сакавіка, але пасля адпушчаная. 

35. Падрабінек Аляксандр (галоўны рэдактар расійскага інфармацыйнага агенцтва "ПРИМА-News"). Асуджаны на 15 сутак 27 сакавіка.

36. Вераніка Самаліньска (Gazeta Wyborcza, Польшча). Затрыманая ў ноч з 23 на 24 сакавіка. Суд мае быць 27 сакавіка.

37. Шарамет Павел (“Первый канал”, Расія). Знаходзіцца ў спецпрымальніку на Акрэсціна. атрыманы 25 сакавіка ў Мінску і збіты.

Апраўданыя:

38. Серабро Сяржук ("Витебский курьер", Віцебск). Пакуль што - адзіны выпадак, калі суд апраўдаў журналіста, прызнаўшы, што ён выконваў прафесійныя абавязкі.

 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)