Общество

БАЖ: «Спынiць рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў Беларусі!»

Беларуская асацыяцыя журналiстаў патрабуе спыніць атаку на TUT.BY і іншыя медыярэсурсы.

— Сённяшнія дзеянні ў дачыненні да найбуйнейшага і папулярнага ў краіне інфармацыйнага рэсурса з’яўляюцца працягам мэтакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне, — паведамляецца ў заяве. — Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі заблакаваныя дзясяткі грамадска-палітычных сайтаў і сайтаў медыя, шэраг друкаваных выданняў вымушаныя былі спыніць выхад. На раніцу 18 траўня за кратамі ў Беларусі знаходзяцца 16 журналістаў і медыяспецыялістаў, 11 з іх — па крымінальных справах.

Тыдзень таму прадстаўнікі медыясектара падпісалі адкрыты супольны зварот «Спыніць палявання на ведзьмаў!». Дзеянні супраць TUT.BY, AV.BY, RABOTA.BY паказваюць, што гэты заклік пакуль не пачуты.

Беларуская асацыяцыя журналістаў патрабуе ад уладаў неадкладна спыніць атаку на TUT.BY, AV.BY, RABOTA.BY і рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў Беларусі!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(13)