БАЖ атрымае ад Украіны Нацыянальную прэмію за свабоду слова
Беларуская асацыяцыя журналістаў стала сёлетнім лаўрэатам Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны свабоды слова імя Ігара Лубчанкі.
Такое рашэнне прыняў сакратарыят Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў са спасылкай на старшыню Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны Сяргея Таміленка.
Ён адзначыў, что рашэнне аб прысуджэнні Нацыянальнай прэміі ў абарону свабоды слова імя Ігара Лубчанкі, шматгадовага старшыні Нацыянальнага саюза журналістаў, вядучай беларускай журналісцкай арганізацыі, якая зазнала рэпрэсіі на радзіме, з'яўляецца праявай салідарнасці і падтрымкі з боку украінскіх калег.
— За апошні год незалежныя беларускія журналісты падвяргаліся і падвяргаюцца жорсткаму ціску з боку ўладаў, сотні калегаў былі збітыя і рэпрэсаваныя, а дзесяткі адпраўленыя ў турмы.
Незалежная беларуская асацыяцыя журналістаў салідарная з рэпрэсаванымі калегамі, таму рэжым Лукашэнкі пераследуе кіраўніцтва БАЖ і пазбавіў арганізацыю легальнага статусу.
Нашы беларускія калегі з'яўляюцца прыкладам для ўсіх украінскіх журналістаў, як трэба змагацца за свае правы, як быць вернымі каштоўнасцям свабоды слова і сваёй прафесіі, — адзначыў кіраўнік НСЖ.
В Беларуси заблокированы сайты сразу нескольких крупнейших НГО
Цяпер БАЖ працягвае сваю дзейнасць у эміграцыі ва Украіне, Літве і Польшчы. Сотні беларускіх журналістаў і іх сем'і пакінулі краіну.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное