Атака на беларускую супольнасць у Вільні: у царкве і Цэнтры беларускай культуры пабілі шыбы
У адным з інцыдэнтаў была выкарыстаная пнеўматычная зброя.
Раніцай 4 верасня супрацоўнікі віленскага Цэнтра беларускай культуры ўбачылі, што шыбы двух вокнаў, якія выходзяць у двор, пабітыя.
— Адно вакно — пакоя, які мы завём бібліятэкай, побач з ім стаіць піяніна. Другое вакно выходзіць у калідор. Шыбы там дубальтовыя, пабілі толькі вонкавыя. Ніхто не пацярпеў, унутры памяшканняў аскепкаў няма. Небяспекі для наведнікаў няма, — расказала Радыё Свабода дырэктарка ЦБК Людвіка Кардзіс.
Па яе словах, выкліканыя паліцыяны «агледзелі месца здарэння і склалі адпаведныя дакументы».
У ноч на сераду были пашкоджаныя шыбы памяшкання, у якім ладзіць службы беларускі прыход Канстанцінопальскага Патрыярхата ў Вільні. Падрабязнасці паведамляе Хрысціянская візія:
— Пашкоджана шкло будынка. Паліцыя праводзіць расследаванне. Хто абстраляў вокны царквы, зараз невядома, але інцыдэнт упісваецца ў шэраг нядаўніх правакацый, скіраваных супраць беларускай палітычнай эміграцыі і меркавана звязаных са спецслужбамі рэжыму Лукашэнкі.
Нагадаем, што 28 ліпеня на будынку сувенірнай крамы, што належыць беларусам Змітру і Вользе Фурманавым невядомыя пакінулі надпіс на літоўскай мове з памылкамі «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні». Таксама ў краме разбілі шыбу.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное