Общество

Павел Булаты, Новы час

Аршанская бітва: нараджэнне палітычнага міфа

За апошнія дзесяцігоддзі дата 8 верасня стала вядомай як святочны «Дзень беларускай вайсковай славы». У гэты дзень у 1514 годзе адбылася вялікая Аршанская бітва. Як сталася, што бітва 500-гадовай даўніны выйшла на авансцэну гістарычнай памяці?

Дзень Беларускай вайсковай славы, Мінск, 1997 год, фота Уладзіміра Сапагова

Палітычныя міфы — гэта не кепска. Яны ёсць у кожнай сталай нацыі. Палітычны міф — гэта аповед пра падзеі мінулага, які надае даўнім справам асаблівае значэнне для сучаснага. Пры стварэнні гераічнага міфа ў гісторыі знаходзіцца значная для грамадства падзея.

Пры гэтым міф можа нарадзіцца сам, а можа быць мэтанакіравана створаны інтэлектуаламі. Галоўнае тут тое, што палітычны міф — гэта рэакцыя на рэчаіснасць, адказ на выклік. Плённым грунтам для палітычных міфаў з’яўляюцца пераможныя бітвы з гераічнага мінулага.

Асабліва для грамадства, якое знаходзіцца ў стане змены каштоўнасцей. На хвалях аднаўлення беларускай дзяржавы ў 1990-я падзеяй для стварэння моцнага палітычнага міфа стала Аршанскай бітва 1514 года.

Яшчэ сучаснікі называлі Аршанскую бітву «Вялікая бітва». Перамога пад Оршай — прыклад поспеху ў справе змагання супраць знешняга ворагу нароўні са здабытай на стагоддзе раней перамогі пад Грунвальдам.

Бітва адбылася 8 верасня 1514 года на полі недалёка ад Оршы. Войскамі Вялікага Княства Літоўскага камандаваў славуты гетман Канстанцін Астрожскі.

Пасля перамогі літоўскае войска пачало вяртаць занятыя ворагам гарады, вайсковы поспех спыніў актыўны наступ маскоўскага войска ўглыб Вялікага Княства Літоўскага.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(18)