Нечаканая навіна «з палёў». Апрануў год таму атрыманую ад вас куртку, а яна на мне як парашут. Трэба ўшываць і тулава, і рукавы. Мо вам прасьцей мне даслаць, як такая нагода, лацьвейшую? Выбачайце за позьнюю просьбу і дадатковыя выдаткі.
Андрэй Кузнечык: «Апрануў год таму атрыманую ад вас куртку, а яна на мне як парашут»
Палітзняволены журналіст Андрэй Кузнечык працуе ў Наваполацкай калёніі на лесапілцы. Колькасць прачытаных за кратамі за няпоўныя два гады кніг перасягнула сотню. Асабліва яго ўразіла апавяданьне «Вязень» Барыса Сачанкі.
Як паведамляе Радыё Свабода, у лiстах Андрэй пiша, што праца на лесапілцы цяжкая, ён вельмі схуднеў, просіць даслаць на зіму новую куртку, на пару памераў меншую.
Андрэй працуе 6 дзён на тыдзень, у адзіны выходны піша сваякам лісты і чытае.
Читайте еще
Избранное