Общество

Анатоля Лябедзьку таемна вывезьлі з турмы на Акрэсьціна

Як стала вядома, Анатоль Лябедзька дабраўся дахаты на таксоўцы. Палітыка вывезьлі на легкавіку ў Сьляпянку тварам уніз, паведамляе Радыё Свабода.

Фота Радыё Свабода

Палітыка павінны былі вызваліць сёньня ў 10.50 паводле пратаколу затрыманьня. Аднак дзяжурны ЦІП на Акрэсьціна паведаміў жонцы палітыка Сьвятлане, што ў турме яго няма, ён вызвалены. Каля турмы сустрэць Анатоля Лябедзьку прыйшлі родныя, сябры і калегі па партыі.

Былы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў 30 сутак арышту за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве». Яго затрымалі 14 траўня каля суду Кастрычніцкага раёну Менску. Там у гэты дзень пачаўся суд над групай студэнцкіх актывістаў. Іх абвінавачваюць у арганізацыі акцый пратэсту ў студэнцкім асяродзьдзі Менску пасьля сфальшаваных выбараў прэзыдэнта 2020 году.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.2(42)