Общество

Амбасадар Швайцарыі наведаў Натальлю Хершэ ў турме

Клёд Альтэрмат наведаў палітзьняволеную Натальлю Хершэ ў магілёўскай турме, піша Радыё Свабода.

Пра гэта стала вядома брату Натальлі Генадзю Касьяну.

Швайцарка, палітзьняволеная Натальля Хершэ адбывае пакараньне ў магілёўскай турме № 4 з 27 верасьня. Туды яе перавялі па рашэньні суду з гомельскай жаночай калёніі.

Цяпер цягам году Натальля мае права на адно кароткатэрміновае спатканьне, можа атрымаць адну бандэроль альбо адзін дробны пакет. Грашовыя пераводы і лісты затое Натальлі можна слаць «без абмежаваньня».

«Не выдержал разлуки». Муж разорвал отношения с политзаключенной Натальей Херше

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(24)