Мы бачым, як беларусы пасля 2020 года масава звярнуліся да беларускай мовы, нацыянальных сімвалаў і гісторыі. Мы разумеем, што ёсць прага ведаць больш пра нас: якімі мы былі і ёсць цяпер. Гэта пасада вельмі шырокая і ўключае шмат працы: развіццё культуры, гістарычнай памяці і мовы, пэўныя адукацыйныя справы, барацьба з дэзынфармацыяй.
Аліна Коўшык: «Цяпер, ва ўмовах вайны, пытанне нацыянальнай ідэнтычнасці і мовы — пытанне нашай незалежнасці»
Нядаўна стала вядома, што журналістка тэлеканала «Бе*сат» Аліна Коўшык звольнілася з пасады тэлевядучай. Пазней яна была прызначаная прадстаўніцай пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні.
У эфіры «Е*рарадыё» Аліна Коўшык распавяла, чаму нацыянальная адраджэнне ў сённяшніх умовах — гэта важна.
— Я думаю, што нацыянальнае адраджэнне — гэта складнік перамогі. І тое, што гэтае зразуменне з’явілася ў Офісе Святланы Ціханоўскай падчас фармавання канцэпцыі штабу — я вельмі радая, — адзначыла прадстаўніца кабінету.

– Для мяне было важна, каб у назве пасады была менавіта фармуліроўка «нацыянальнае адраджэнне». Мне падаецца, яна вельмі своечасовая і вельмі патрэбная.
Пры гэтым Коўшык зазначае: яна разумее, што паводле ўсіх базавых прынцыпаў спажывання спачатку людзей трэба накарміць, задаволіць іх базавай патрэбай і ўжо потым казаць пра нешта больш глабальнае, высокае і культурнае. Але:
— Мне падаецца, што асабліва цяпер, ва ўмовах вайны, мы разумеем, што пытанне нашай нацыянальнай ідэнтычнасці і мовы — гэта таксама пытанне нашай незалежнасці і нашага існавання на будучыню.
Што тычыцца зносу савецкіх помнікаў, журналістка і гісторык лічыць так:
— Нас чакае доўгая, вялікая і грунтоўная праца па дэкамуніцызацыі і дэсавецызацыі. Думаю, чакае стварэнне пэўных спецыяльных інстытутаў, якія будуць гэтым займацца. Але, канешне, толькі пасля таго, як сітуацыя ў Беларусі зменіцца і не будзе дыктатуры, а людзі змогуць выяўляць свае меркаванні свабодна.
Я не кажу, што ўсе савецкія помнікі трэба зносіць, гэта трэба абмеркаваць з нашымі гісторыкамі і выбраць пэўную гістарычную палітыку, якой мы будзем прытрымлівацца. Але я перадусім за тое, каб у Беларусі з’явіліся сапраўдныя помнікі беларускім нацыянальным героям. Напрыклад, Кастусю Каліноўскаму.
Аліна Коўшык таксама адзначыла, што поўнавартаснае адраджэнне магчыма пасля перамогі, але скарыстаць гэты момант, калі перамогі няма — варта. З яе словаў, варта падтрымліваць тварцоў, розныя праекты, якія паўстаюць: адукацыйныя, культурніцкія — «яны ўсе даюць нам сілы рухацца далей».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное