Общество

Дзіяна Серадзюк, Новы час

Актывіст, які напісаў больш за 2,5 тысячы лістоў палітвязням: «Адзінае, што ў нас засталося, – гэта слова»

Вядомага гомельскага валанцёра Іллю Міронава затрымалі 17 жніўня і асудзілі за нібыта «пікетаванне майкай», на якой быў надпіс «Пішыце лісты».

Ілля Міронаў, фота Ларысы Шчыраковай, gomelspring.org

Пасля вызвалення 11 верасня Ілля паспеў ужо наведаць некалькі судовых працэсаў і даслаць не адзін дзясятак лістоў падтрымкі. Пра тое, што дае сілы і як плануе жыць далей, маючы статус падазраванага па крымінальнай справе, Ілля распавёў у інтэрв’ю «Новаму Часу».

Мы размаўляем з Іллём Міронавым праз тры дні пасля яго вызвалення з гомельскага ізалятара. Ілля прызнаецца: пасля тых умоваў, у якіх ён правёў 25 сутак, мае патрэбу ў адпачынку і адаптацыі да нармальнага жыцця. Але ў той жа час валанцёр гаворыць, што аптымізму пасля адседкі ў яго не паменела, а наадварот, стала яшчэ больш.

— Упершыню за час майго знаходжання ў ізалятары — а гэта за апошні год шосты раз — я атрымаў вельмі шмат лістоў падтрымкі як з Беларусі, так і з іншых краін. Кожны ліст нёс такі зарад энергіі, які дапамог мне адчуваць сябе ў тых умовах нашмат лепш, чым калі б я быў без лістоў.

Валанцёр распавядае, што гэтым разам яму кожны дзень прапаноўвалі на 30 хвілін пачытаць альбо кніжку, альбо лісты, якія прыходзілі яму ледзь не штодня.

За дзень Ілля атрымліваў ад адной да 10, а то і больш, вестачак з волі — лістоў (толькі іх у ізалятар прыйшло 57), паштовак, тэлеграм. Але праз 30 хвілін усе лісты забіралі з камеры, і выдалі толькі па выхадзе з ізалятара.

— Яны падтрымлівалі мяне, як крылы, — гаворыць Ілля.

Тое, што лісты перадавалі, для яго самога стала дзівам. Бо да гэтага, калі ён трапляў у ізалятар на восем сутак у ліпені ў якасці падазраванага па крымінальнай справе «аб тэрарызме», карэспандэнцыю яму перадалі толькі пры выхадзе.

Раз на тры дні маці актывіста спадарыня Валянціна прыносіла перадачы для сына. Іх прымалі, але многія пазіцыі выкрэслівалі з незразумелых прычын. Іллю перадавалі сала, каўбасу, часнок, цыбулю, печыва, пернікі.

Дзякуючы часнаку і цыбулі, гаворыць суразмоўца, ён не падчапіў у зняволенні нават насмарк, таму раіць перадаваць гэтыя прадукты зняволеным. Паперу, асадкі і канверты актывісту выдалі толькі пасля вызвалення, таму напісаць адказы на лісты ён не мог.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(7)