Общество

Адвакат Уладзіміра Мацкевіча з'ехаў з Беларусі

Раней у яго адбыўся ператрус.

Як паведамляе Права на абарону, у прадстаўнiка Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Дзмітрыя Лазавіка 13 жніўня па месцы рэгістрацыі прайшоў ператрус у рамках крымінальнай справы, у якой ён з'яўляецца абаронцам.

На дадзены момант, адвакат пакінуў межы краіны.

Акрамя таго, Дзмітрый быў выкліканы на пасяджэнне Кваліфікацыйнай камісіі 11 жніўня для праходжання чарговай атэстацыі, аднак на само паседжанне не з'явіўся. Як растлумачыў абаронца, ён і не збіраўся прысутнічаць на пераатэстацыі, паколькі лічыць вынік (непраходжанне з наступным пазбаўленнем ліцэнзіі) загадзя перадвызначаным.

Адвакат з'яўляецца абаронцам палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча. Таксама Дзмітрый з'яўляецца дэлегатам платформы Сход, адзначае Вясна.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.1(19)