Ад Алеся Пушкіна паўтара месяца няма лістоў
Жонка мастака Алеся Пушкіна распавяла Народнай Волі пра тое, што паўтара месяца не атрымлівае ад мужа вестак. Ён быў асуджаны на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму. Спачатку Алесь Пушкін знаходзіўся ў папраўчай калоніі №22 у Івацэвіцкім раёне («Воўчыя норы»), але затым яго этапіравалі ў гродзенскую турму №1.
— Без гаспадара, натуральна, складана, але гэта праблема вырашальная, — кажа жонка мастака. – Зараз, напрыклад, у мястэчку так усё высахла без дажджу, што і касіць не трэба.
Дачка дома, на канікулах, таму дапамагае, а вось сын яшчэ здае сесію ў Гродзенскім медыцынскім універсітэце. Зразумела, што яны цяпер мая асноўная падтрымка і дапамога.
Ужо каля паўтара месяца не было ад яго ніякіх вестак. Увогуле, пра сябе ён асабліва нічога не піша, а калі і піша, то цэнзары гэтыя радкі замалёўваюць. Таму ніхто зараз не ведае, што з ім у гэты момант. Можа змясцілі ў ШІЗА, бо чаму тады лістоў няма? Адкуль даведацца?
Таму зрэдку даходзяць лісты ад Алеся – і слава Богу! Ад некаторых вязняў, наколькі вядома, ужо каля трох месяцаў няма ніякіх вестак.
Читайте еще
Избранное