«А колькі было вэрхалу, што Мэркель прызнала Лукашэнку. Ён і Пуцін абламаліся»

Журналіст Дзмітрый Гурневіч – пра сканчэнне гісторыі з нелегальнымі мігрантамі.

– Лагер мігрантаў, якіх запрасілі у Беларусь спецслужбы Пуціна пры дапамозе КДБ, спыніў існаванне, – піша Гурневіч. – Апошніх мігрантаў, якім Лукашэнка абяцаў калідор у Нямеччыну, забралі ў Ірак. Сёння ўначы яшчэ 150 чалавек спрабавалі прабіцца ў Польшчу, але не ўдалося. Гэта была найбольшая лічба ад пачатку года. Відаць, ратаваліся ад вяртання.

Фота Reuters

Давайце ўзгадаем. 15 лістапада 2021 кіраўнік NATO Енс Столтэнберг заявіў, што «міграцыйныя праблемы на мяжы з ЕС і канцэнтрацыю войскаў Расеі каля Ўкраіны трэба разглядаць у комплексе».

Сёння мы бачым, што правальваецца не толькі план захопу Ўкраіны. Цалкам правалілася спецаперацыя з уцекачамі. КДБ-ФСБ нічога не дамагліся насуперак многім галасам яшчэ ўвосень, што Лукашэнка абыгрывае ЕС.

А колькі было вэрхалу, што сваім званком Мэркель прызнала Лукашэнку? Ніхто нічога не прызнаў. Лукашэнка і Пуцін абламаліся. Захад паказаў адзінства і моц, насуперак ныцікам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(52)