Год таму лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцін Стэфановіч і юрыст «Вясны» Уладзімір Лабковіч па сфабрыкаваных абвінавачваннях былі асуджаныя да дзесяці, дзевяці і сямі гадоў турэмнага зняволення адпаведна.
Вясноўцы зрабiлi заяву: «Тады гэтае ганебнае рашэнне рашуча асудзіла беларуская і міжнародная супольнасць. І сёння мы разам з калегамі па грамадскім сектары, праваабаронцамі з міжнародных арганізацый і дыпламатамі па-ранейшаму патрабуем вызвалення вясноўцаў, якія знаходзяцца за кратамі выключна за сваю мірную дзейнасць па абароне правоў чалавека.
Свабоду «Вясне»! Свабоду беларускім палітвязням!»
Тым часам абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (FIDH/OMCT) і 35 iншых арганізацый патрабуюць іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення і заклікаюць міжнародную супольнасць выкарыстоўваць усе наяўныя ў яго распараджэнні дыпламатычныя, палітычныя і іншыя сродкі, каб заклікаць беларускія ўлады забяспечыць вяршэнства права і вызваліць усіх асобы, асуджаныя па палітычна матываваных абвінавачваннях.