Прыгажуня дня
Прыгажуня дня
Як цар цэгле помсцiў Хто б паверыў, што вытанчаная неагатычная капліца, якая і напаўзруйнаваная ўпрыгожвае парк, уяўляла калісьці такую вялікую пагрозу для расійскіх улад, што тыя абвясцілі ёй сапраўдную вайну! І было ж за што — у патаемным памяшканні высокага шпіля закозельскага храма хаваўся цяжка паранены генерал Рамуальд Траўгут — унук удзельні-ка паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі і правадыр касінераў Кастуся Каліноўскага ў Кобрынскім павеце.
Прыгажуня дня
За Саветы без спірту! Многiя аматары моцных напояў не на жарты пакрыўджаныя на Дзмітрыя Мендзялеева — маўляў, гэта ён вынайшаў саракаградусную гарэлку, хаця мог бы “нахімічыць” і нешта мацнейшае. Але навуковая дзейнасць стваральніка табліцы хімічных элементаў не мела прамога дачынення да піцейных эксперыментаў.
Прыгажуня дня
Паштовая скрыня Няхачава Ведаеце, чаму два стагоддзі таму пінчукі лічылі за лепшае не мець перапіскі з суседзямі-столінцамі? Бо за той час, пакуль карэспандэнцыя трэслася ў кібітках з Пінска ў Гродна, каб адтуль накіравацца ў Столін, яны паспявалі па непралазнай дрыгве з купіны на купіну даплесціся да адрасата і абмеркаваць з ім усе навіны.
Прыгажуня дня
Глыток гарэлкі ў пустэльні У самоце і маўчанні бавілі яны час у келлях, прамаўляючы пацеры і перапісваючы рукапісы. Зусім не ўжывалі не толькі тлушчу, але і алею. Атрымліваючы прадукты праз зігзагападобную адтуліну (каб не сустрэцца ні з кім нават позіркам), кожны з іх гатаваў сабе ежу сам, а на службу ў касцёл дабіраўся па ізаляванай галерэі.
Прыгажуня дня
Немцы пад Смаргонню Вось дык неспадзяванка! Шукалі мы пад Смаргонню старасвецкую сядзібу, а выявілі незнарок невядомае інжынернае збудаванне. Пасярод ракі, трапіць да якой у гэтым месцы можна толькі па закінутай палявой дарозе, выстраіліся ў рад грунтоўныя бетонныя “быкі”. Нават дасціпныя смаргонскія краязнаўцы толькі чулі пра тое, што захаваліся на Віліі рэшткі маста, па якім, быццам, праходзіла раней вузкакалейная чыгунка, але на свае вочы яго не бачылі. Каму ж у непрагляднай глухамані мог спатрэбіцца такі ўнушальны, мяркуючы нават па сённяшнім выглядзе, стратэгічны аб’ект?
Прыгажуня дня
Жалезная заслона ВКЛ Не толькі косамі ды янчаркамі былі ўзброеныя паўстанцы Тадэвуша Касцюшкі. Зброя для іх кавалася ў Вішневе на першым і самым буйным у Вялікім княстве Літоўскім металургічным заводзе. Сын заснавальніка прадпрыемства — канцлера ВКЛ Яўхіма Храптовіча — змагаўся ў шэрагах інсургентаў за дэмакратычныя каштоўнасці, якія на пару з навукова-тэхнічным прагрэсам прывялі сямейны бізнес да... краху.
Прыгажуня дня
Гарадок у пагранічным стане Участак савецка-польскай мяжы, якім у1920-х апекаваўся Цімкавіцкі пагранатрад, па ўспамінах савецкага генерал-маёра Курлыкіна, быў амаль самым актыўным. Раз-пораз тут выкрывалі і ліквідавалі шпіёнскія, дыверсійныя і кантрабандысцкія групы. Тым часам па другі бок мяжы, у Клецку, польскія кавалерысты па-гаспадарску ўпарадкоўвалі свой быт, узводзячы казармы ў стылі мадэрн і стайні з пячным ацяпленнем. Гісторыю гэтага стратэгічнага аб’екта, які ўсё яшчэ знаходзіцца ў страі, ведаюць адзінкі.