Беседка
Iвонка Сурвіла: «Імідж Беларусі для нас ёсьць шмат важнейшым за імідж Рады»
Беседка Iвонка Сурвіла: «Імідж Беларусі для нас ёсьць шмат важнейшым за імідж Рады» Старшыня Рады БНР Iвонка Сурвіла (Шыманец) нарадзілася 11 красавіка 1936 году ў Стоўбцах. З 1944 году — у эміграцыі. Жыла ў Францыі‚ Даніі‚ Гішпаніі. Цяпер жыве ў Канадзе. Мае дзьвюх дачок. Вучылася ў Вышэйшай мастацкай школе ў Парыжы‚ скончыла лінгвістычнае аддзяленьне Сарбонскага ўнівэрсытэту (1959). Акрамя роднае мовы‚ валодае яшчэ васьмю: францускай‚ гішпанскай‚ ангельскай‚ нямецкай‚ дацкай‚ лацінскай‚ нарвэскай‚ польскай. У 1958-1965 гадох працавала ў беларускай рэдакцыі Гішпанскага нацыянальнага радыё. З 1969 году і да апошняга часу працавала англа-францускім перакладчыкам у Фэдэральным урадзе Канады. Займалася жывапісам‚ удзельнічала ў мастацкіх выставах. У 1989 годзе арганізавала Канадзкі фонд дапамогі ахвярам Чарнобыля ў Беларусі і заставалася ягоным кіраўніком да моманту абраньня Старшынёй Рады БНР.