Сёння я катэгарычна не веру ў тое, каб улада падзялілася. Тады гэта было — Лукашэнка слухаў Макея, часта пасылаў яго далёка. Сёння немагчыма, бо вакол Лукашэнкі засталіся па-першае большасць людзей, якія так панарушалі законы, што будуць адказваць перад судом. Таму пайсці туды, г.зн. суд усё роўна будзе. Яны баяцца.
Мілінкевіч: «Зараз большасць беларусаў хочуць жыць у свабодзе, па-еўрапейску»
Экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч — пра працягванне рэпрэсій у Беларусі і (не) магчымы падзел улады.
У Беларусі суды працягваюць разглядваць позвы Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадскіх аб’яднанняў. Сярод апошніх — позвы на ліквідацыю Беларускага прафесарскага сходу і сацыяльна-адукацыйнага цэнтра для жанчын «Надзея», а таксама грамадскага аб’яднання «Смаргонь франтавая».
— Лукашэнка абсалютна савецкі чалавек: быў і прапагандыстам, і намеснікам турмы, але і трошкі ведае, як працуе Савецкі Саюз у адміністратыўным цэнтры. У Савецкім Саюзе не было нават таго, што мы называлі нефармальнымі аб’яднаннямі, — каментуе сітуацыю экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч у інтэрв’ю «Е*рарадыё». — Канешне, пасля татальнага страху, які Лукашэнка атрымаў у 2020 годзе, ён хоча вярнуцца да таталітарнай сістэмы, а там няма месца на незалежнае.
Я не здзіўлюся, калі лукашэнкаўскія прафесары створаць такую ж арганізацыю, можа і з той жа назвай, але яна будзе створана не з нізу, як народ хацеў, а зверху. Усё мусіць быць кіруемае і толькі лаяльнае.
Каб потым аднавіць дзейнасць ліквідаваных зараз арганізацый у Беларусі, лічыць Мілінкевіч, спатрэбіцца менш часу, чым пасля камуністычнага панавання:
— Бо тады большасць нават нас, дэмакратаў, якія хацелі жыць па-іншаму, усё ж-такі былі савецкія па свайму досведу і мысленню. Тады дэмакратаў у Гародні была невялікая копка людзей, але ж нас хапала, каб рабіць у горадзе вельмі многае. А зараз большасць беларусаў хочуць жыць у свабодзе, па-еўрапейску. Нас ніколі (раней — С.) не было большасці, і я гэтым ганаруся.
На адной з сустрэч з былымі лідарамі польскай «Салідарнасці», дзе быў таксама Аляксандр Мілінкевіч, польскія прадстаўнікі распавядалі пра свой вопыт і перамогі, параўноўвалі іх з беларускім вопытам 2020 года. На гэтай сустрэчы шмат было сказана пра тое, што беларускім дэмакратычным лідарам трэба нейкім чынам перацягваць вертыкаль улады на свой бок.
Але ж ці магчыма такое?
— Нас больш, мы больш адукаваныя і кансалідаваныя, але я хачу сказаць, што калі робяцца такія рэвалюцыі пасля сацыялізму і камунізму, то, сапраўды, падзел улады — гэта падставовая рэч. Вельмі важна, каб улада падзялілася. Пытанне, чаму ў суседзяў гэта было, і частка перайшла на бок новай улады, новай ідэалогіі, не хочучы камунізму, а хочучы дэмакратыі — а у нас гэта цяжка?
У пэўны момант, я думаю, гэта было магчыма. Калі Макей прадэманстраваў, што ён не прамаскоўскі, а прабеларускі, ён спрыяў таму, што рабіліся сур’ёзныя рэчы па нацыянальнаму адраджэнню, наколькі гэта было магчыма ў той час. Ён, не гледзячы на тое, што прадстаўляў дыктатуру Лукашэнкі, быў партнёрам для Захаду, з якім можна было весці размовы. Многія справядліва папракаюць Макея за тое, што ён прамаўчаў, нават падтрымаў Лукашэнку ў дзікіх рэпрэсіях.
Я знаю, што ён прадстаўляў не столькі самаго сябе, калі паводзіў сабе як прабеларускі і пранезалежніцкі. Ён прадстаўляў пэўную групу ва ўладзе, мне цяжка ацаніць была яна вялікая ці малая, але яна існавала, і ён у гэтай групе быў лідарам.
Частка з тых людзей будуць за яго трымацца да апошняга. Напрыклад, сілавікі. У новай Беларусі ў іх няма шансаў, а Лукашэнка ім дае вельмі шмат бонусаў.
Думаю, мы ўжо прайшлі той момант (калі ўлада магла падзяліцца — С.), а можа, ён быў немагчымы, бо Лукашэнка той чалавек, які нават у сваім шырокім атачэнні не дазваляе элементарнай нелаяльнасці. Таму цяжка было ўзрасці прарэфарматарскай частцы наменклатуры, — заключае Аляксандр Мілінкевіч.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное